Арганізатары Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас», што праводзіцца ўжо ў другі раз, абвясцілі спіс пераможцаў. Цырымонія прайшла ў Берліне на Еўрапейскім кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. У конкурсе бралі ўдзел 70 фільмаў 2021 і 2022 гадоў — створаныя беларусамі ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя карціны, кароткі і поўны метр. Узнагароды уручаліся ў 13 катэгорыях.
Прыводзім спіс пераможцаў, якія арганізатары назвалі нашай рэдакцыі.
«Мара» Сашы Кулак
«Смеласць» Аляксея Палуяна
«Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч
«Метадычка» Паўла Мажара
«Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага
«Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі
«Shirey Mara» Наты Карнеевай
Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Спатканне ў Мінску»
Андрэй Новік за ролю ў фільме «Ператрымка»
Вольга Кавалёва за ролі ў фільмах «Спатканне ў Мінску» і «A Kid’s Flick»
Таццяна Гаўрыльчык і Есэ Мазух за фільм «Смеласць»
Юлія Шатун за фільм «Спатканне ў Мінску»
Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Ператрымка»
Уладзімір Казлоў за фільм «Лета 1989»
Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава»
Вольга Падгайская за фільм «Галасы. Дзе мой край»
Юрый Сямашка
Былі ўручаныя за выключныя дасягненні, якія робяць гісторыю беларускага кіно і пішуць летапіс гісторыі краіны:
Захавальніцаю «Спецыяльнай згадкі» калектыўнаму сведку сталася рэжысёрка Вольга Абрамчык, якая выкарыстала яго сведчанні для свайго фільма «Мы не ведалі адно аднаго да гэтага лета».
У склад журы «Чырвонага верасу'24» увайшлі 16 экспертаў і экспертак: арганізатары Прэміі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі, а таксама журналісты, кінакрытыкі, кіназнаўцы, кінаблогеры і даследнікі кіно Ульяна Будзік, Максім Жбанкоў, Ліна Мядзведзева, Ігар Сукманаў, Ганна Яфрэменка, Алена Сойка, Альміра Усманава. Частка журы з меркаванняў бяспекі пажадала застацца ананімнымі.
Другая эдыцыя Беларускай прэміі кінакрытыкаў адбылася пры падтрыманні The German Marshall Fund і Goethe-Institut in Exile і фонду Trzy Trąby.
Распечатано с портала ZERKALO.IO