Пасля вяртання ў Беларусь арыштавалі Вераніку Жалубоўскую — сцюардэсу Катарскіх авіяліній, актрысу і мадэль
Читать по-русски


/

Вераніцы Жалубоўскай 29 гадоў. Яна з Мінска. Скончыла мінскі ліцэй № 1, а пасля адвучылася ў Мінскім дзяржаўным Лінгвістычным універсітэце, які скончыла ў 2017 годзе. Мяркуючы па анкеце, адначасова вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, паведамляе «Наша Ніва».

Вераніка Жалубоўская. Фота з яе Facebook
Вераніка Жалубоўская. Фота з яе Facebook

У 2016 годзе дзяўчыну прызналі пераможцай сталічнага конкурсу «ВелаМіс». Дзяўчына тады расказала, што вельмі любіць катацца, і лічыць, што награда цалкам заслужаная.

Пасля сканчэння МДЛУ Вераніка адпрацавалатры гады сцюардэсай у Катарскіх авіялініях. Яшчэ адно захапленне Веранікі — мадэлінг і акцёрства. Яна знялася ў эпізадычных ролях у чатырох фільмах пад псеўданімам Вераніка Бруснікіна і супрацоўнічала з мноствам мадэльных агенцтваў.

Апошняе фота ў сацсеткі дзяўчына выклала 18 лістапада 2024 года з Турцыі. Пасля гэтага яна паехала ў Беларусь — імаверна, тады яе і затрымалі.

У тэлеграме яна даўно не з’яўлялася анлайн, а сацсеткі з лістапада неактыўныя. Імаверна, цяпер дзяўчына ў СІЗА.

Суд над Веранікай Жалубоўскай пачнаецца 4 сакавіка 2024 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Судзяць яе па «народным» артыкуле — ч. 1 арт. 342 КК. Ёй пагражае да трох гадоў калоніі.