«Гэта было падобна да «Тытаніка». Круізны лайнер трапіў у моцны шторм і нахіліўся на 45 градусаў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Лайнер «Даследчык мораў» кампаніі Royal Caribbean трапіў у моцны шторм падчас 12-дзённага круізу з Барселоны ў Флорыду, піша New York Post.

Фото: TikTok / digitalnomado
Фота: TikTok / digitalnomado

Паводле відавочцаў, у той момант пасажыры спрабавалі ўтрымацца на нагах, некаторыя крычалі, а прадметы на караблі падалі на падлогу.

Watch on TikTok

«Гэта было падобна да „Тытаніка“. Я думаў, што гэта можа быць канец і карабель пойдзе пад ваду, — расказаў адзін з перапалоханых пасажыраў пра трывожны нахіл карабля на 45 градусаў. — Я дастаў тэлефон і даслаў калегам паведамленне, што не ведаю, што адбудзецца. Я пісаў сваё апошняе паведамленне, думаючы, што памру».

Выданне адзначае, што падчас шторму пацярпеў адзін чалавек на борце, праз што судна незапланавана спынялася ў Лас-Пальмасе, каб аказаць яму дапамогу.