У 2025 годзе з'явіцца чарговае пенсійнае змяненне. Яно яшчэ больш ускладніць жыццё некаторых беларусаў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


З 2025 года ў Беларусі павысяць мінімальны страхавы стаж. Ён неабходны для атрымання працоўнай пенсіі. У гэты стаж уваходзіць толькі той час, калі вы працавалі і працадаўца плаціў за вас страхавыя ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны. Цяпер мінімальны страхавы стаж складае 19 гадоў 6 месяцаў. З 1 студзеня 2025 года ён вырасце на паўгода — да 20 гадоў, удакладняюць сацслужбы.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Нагадаем, у 2013 годзе гэты паказчык павялічыўся з пяці да дзесяці гадоў. Беларусы, якія не напрацавалі страхавы стаж паводле новых правілаў, трапляюць у пенсійную пастку, яны не могуць прэтэндаваць на працоўную пенсію, ім могуць прызначыць толькі сацыяльную: мужчынам — з 65 гадоў, жанчынам — з 60 гадоў. Цяпер сацыяльная пенсія складае 209,37 рубля, а з 1 жніўня яе падымуць да 216,5 рубля.

Раней, з 1 студзеня 2020 года, у страхавы стаж пачалі ўключаць тэрміновую службу ў войску. Гэтага новаўвядзення на стадыі абмеркавання не падтрымлівалі ў Мінпрацы і Мінфіне. Пры гэтым па навучанні ў ВНУ і дэкрэтным адпачынку, уключэнне ў страхавы стаж якіх абмяркоўвалася нароўні са службай у войску, улады змяненняў не прынялі.

З 2025 года таксама ўвядуць змены што да разліку і прызначэння пенсій. З наступнага года перыяд, за які бяруць заробак для разліку гэтых выплат, павысяць на адзін год — да 31 года бесперапыннага стажу працы. Цяпер для разліку пенсіі бяруць заробак за апошнія 30 гадоў працы запар (ці менш, калі прапрацавалі менш за гэты перыяд).

Чытайце таксама