У ЕС ёсць краіна, якую Лукашэнка заклікае «сябраваць». Здаецца, у Мінска з'явілася нагода напружыцца
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Белстат расказаў, якія дзяржавы найбольш актыўна ўкладваюцца ў беларускую эканоміку. Так, у першым паўгоддзі рэальны сектар эканомікі атрымаў 4,1 млрд даляраў інвестыцый. У лідарах па такіх «уліваннях» — Расія. Пры гэтым доля Кіпра, які займае другое месца па гэтым паказчыку, скарачаецца.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: zerkalo.io
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: zerkalo.io

Лідарам па ўкладаннях у беларускую эканоміку ў першым паўгоддзі была Расія, на гэтую краіну прыпала 66,8% інвестыцый. Для параўнання: у студзені-сакавіку гэты паказчык быў на ўзроўні 57,5%. Нагадаем, у беларускіх чыноўнікаў узнікаюць пытанні што да якасці ўкладанняў з Расіі.

На другім месцы па інвестыцыях у студзені-чэрвені аказаўся Кіпр, на які прыпала 9,7% такіх сродкаў. У першым кватале — 13,5%. Гэтая краіна ўваходзіць у спіс «недружалюбных». Аднак раней Аляксандр Лукашэнка заклікаў Кіпр хутчэй аднавіць супрацоўніцтва на ўсіх узроўнях.

На трэцім месцы па інвестыцыях — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (7,5%). У першым квартале на гэтую краіну прыпадала 9,8%.

Нагадаем, у 2023 годзе трэцяе месца па ўкладаннях у беларускую эканоміку займаў дружалюбны Кітай.

Чытайце таксама