«Псіхіка не вытрымала». Брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна эвакуявалі з Беларусі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Брэсцкі блогер Сяргей Пятрухін, якога раней прызналі палітвязнем, пакінуў Беларусь. Пра гэта паведаміў у сваіх сацсетках кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.

Сергей Петрухин. Фото: Telegram / stryzhak
Сяргей Пятрухін. Фота: Telegram / stryzhak

«Эвакуацыя была цяжкай, доўгай і напружанай, але я рады паведаміць вам, што ўсё абышлося», — расказаў ён, дадаўшы, што цяпер Пятрухін знаходзіцца ў Польшчы і пачынае новае жыццё.

Сяргей Пятрухін ужо вярнуўся да свайго напарніка Аляксандра Кабанава, з якім яны разам вялі YouTube-канал. Падчас першага стрыму ён расказаў пра сваю эвакуацыю і падзякаваў усім, хто дапамог яму з’ехаць.

«Апошнім часам нешта трыгернула ў мяне пасля гэтай „Е-дастаўкі“, я падумаў, што трэба мне лепш з’ехаць, бо ў спакоі мяне не пакінуць. Я заўсёды хутка прымаю рашэнні. З’ехаў», — патлумачыў Пятрухін.

Ён прызнаўся, што вельмі не хацеў з’язджаць, але «псіхіка не вытрымала».

«Знаходзячыся там, ты разумееш, што тваё жыццё табе не належыць. Цябе могуць у любы момант узяць і раздушыць. Я гэта вельмі добра адчуваў», — расказаў Пятрухін.

Нагадаем, што брэсцкі блогер, аўтар YouTube-каналаў Сяргей Пятрухін быў затрыманы 16 чэрвеня 2020 года. Яго абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у прыватнасці, у абразе суддзі, у абразе службовай асобы і ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. Яму прызначылі тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 17 снежня 2022 года ён выйшаў на волю, але працягваў жыць у Беларусі.