Лёню з мінскага заапарка ўсё ж прадалі. Вось за колькі і каму
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Нільскага кракадзіла з мянушкай Дандзі (таксама вядомага як Лёня) з другога разу прадалі з аўкцыёну. За яго змагаліся два ўдзельнікі.

Нильский крокодил Данди. 2024 год. Фото: beltorgi.by
Нільскі кракадзіл Дандзі. 2024 год. Фота: beltorgi.by

Пачатковая цана кракадзіла складала 1800 рублёў. За час таргоў кошт Лёні вырас у два разы. У выніку лот адышоў новаму ўладальніку за 4050 рублёў.

Як піша Tochka.by, новым гаспадаром кракадзіла стала мінскае ТАА «Золотой Фараон», якое займаецца арганізацыяй азартных гульняў.

Нагадаем, кракадзілу 13 гадоў. Ён жыў у мінскім заапарку. Папярэднім уладальнікам Лёні было ТАА «Аутсорсинг Корпорэйшн», якая кіруе сеткай рэстаранаў Doner King.

Першы аўкцыён па продажы кракадзіла не адбыўся: адзіны пакупнік не пацвердзіў заключэння ўгоды.