Генштаб УСУ: Страты расійскай арміі ў вайне перавысілі 200 тысяч чалавек
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Генштаб УСУ апублікаваў штодзённую ранішнюю зводку, згодна з якой за час поўнамаштабнай агрэсіі страты расійскага войска склалі больш за 200 тысяч чалавек.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

У зводцы гаворыцца, што агульныя баявыя страты асабовага складу праціўніка з 24.02.22 да 17.05.23 арыенціравана склалі каля 200 590 чалавек, з іх 610 — за апошнія суткі.

Раней расійскія журналісты і праваабаронцы на падставе звестак з адкрытых крыніц высветлілі, што, паводле найбольш кансерватыўнай ацэнкі, усяго падчас уварвання ва Украіну Расія магла страціць 45 тысяч чалавек загінулымі.

Агульныя незваротныя страты Расіі (то-бок колькасць тых, хто выбыў са строю з прычыны ранення або смерці ці знік без вестак) могуць складаць як найменш 203 300 чалавек, зрабілі яны выснову.

У ЕС страты ўкраінскага боку за час вайны ацэньваюць у 15 тысяч забітымі і 35 тысяч параненымі.

Пры гэтым ні Расія, ні Украіна лічбаў страт афіцыйна не агучваюць і не каментуюць.