Падлетак напаў з нажом на біскупа ў Аўстраліі, вернікі пашкодзілі яму рукі. Паліцыя прызнала напад тэрактам
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Напад з нажом на асірыйскага біскупа ў аўстралійскім Сіднэі падчас жывой трансляцыі царкоўнай службы расследуюць як тэракт. Пра гэта паведамляе ABC News.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pixabay.com

Атака на біскупа адбылася 15 красавіка. Гэта ўжо другі напад з нажом у аўстралійскай сталіцы за тыдзень. Паводле інфармацыі царквы, у выніку здарэння акрамя біскупа быў паранены парафіяльны святар. Абодва былі праапераваныя і выжылі.

Выданне адзначае, што нападнік — 16-гадовы падлетак. Пасля нападу на біскупа парафіяне ўтаймавалі яго. Аднак у паліцыі не сталі каментаваць паведамленні пра тое, што вернікі адсеклі нападніку пальцы, пры гэтым адзначылі, што сур’ёзныя траўмы рук у яго сапраўды былі.

Паведамляецца таксама, што раз’юшаны натоўп сабраўся ля царквы, патрабуючы помсты. Яны шпурлялі цэглу, бутэлькі і дошкі ў паліцыю, якая часова забарыкадавала нападніка ўнутры царквы. Многія ў натоўпе скандавалі «вока за вока» і «выведзіце яго». Пасля шматгадзіннага супрацьстаяння некалькім людзям, у тым ліку паліцэйскім, спатрэбілася шпіталізацыя.

У аўторак царква зрабіла заяву, заклікаўшы вернікаў супакоіцца, а таксама асудзіла любыя акты адплаты.

У паліцыі адзначылі, што пасля гэтай атакі ў грамадстве ўзмацнілася трывога, бо ўсяго некалькі дзён таму ў гандлёвым цэнтры мужчына з нажом напаў на людзей, у выніку загінулі пяць жанчын і мужчына-ахоўнік, які спрабаваў умяшацца. Высветлілася, што ў 40-гадовага нападніка Джоэла Каўчы былі псіхічныя захворванні, праблемы з жанчынамі і апантанасць нажамі. Яго застрэліла паліцыя.