Добраахвотнікаў на вайну ва Украіну вярбуюць рэкорднымі тэмпамі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Вярбоўка добраахвотнікаў для ўдзелу ў вайне ва Украіне вядзецца рэкорднымі тэмпамі. Пра гэта сведчаць звесткі Цэнтрабанка пра крэдытныя канікулы вацскоўцам, на якія звярнула ўвагу «Медыязона».

Военнослужащие российской армии у мобильного призывного пункта. Ростов-на-Дону, Россия, 3 марта 2024 года. Фото: Reuters
Вайскоўцы расійскай арміі ля мабільнага прызыўнога пункта. Растоў-на-Доне, Расія, 3 сакавіка 2024 года. Фота: Reuters

Статыстыка крэдытных канікул адлюстроўвае колькасць людзей, якім адтэрмінавалі выплату крэдыту. Але такая адтэрміноўка немагчымая для крэдыта, атрыманага да адпраўкі на фронт.

Толькі з ліпеня да верасня банкі аформілі 54,2 тысячы новых крэдытных канікул для ўдзельнікаў уварвання ва Украіну (уключаючы кантрактнікаў і мабілізаваных), то-бок амаль удвая больш, чым за аналагічны перыяд папярэдняга года. Летась банкі афармлялі менш за 30 тысяч крэдытных канікул у кожным квартале.

Закон пра крэдытныя канікулы па іпатэчных і спажывецкіх крэдытах і пазыках удзельнікам вайны ва Украіне Пуцін падпісаў яшчэ ў кастрычніку 2022 года. З пачатку яго дзеяння ўсяго было аформлена 411 тысяч канікул.

Тэмпы вярбоўкі ў расійскую армію выраслі ў 2024 годзе. Для гэтага ў рэгіёнах паднялі памеры аднаразовай выплаты. Паводле ацэнкі амерыканскай разведкі, якую прыводзіць The New York Times, у расійскую армію для вайны з Украінай штомесяц вярбуюць 25−30 тысяч чалавек.

Чытайце таксама