Лукашэнка даў Польшчы такое ж абяцанне, якое раней даваў Украіне (і тым разам слова не стрымаў)
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Польшчы не варта чакаць «ніякіх актыўных агрэсіўных дзеянняў» з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 красавіка на Усебеларускім народным сходзе.

Александр Лукашенко на ВНС. 25 апреля 2024 года. Скриншот трансляции
Аляксандр Лукашэнка на УНС. 25 красавіка 2024 года. Скрыншот трансляцыі

У сваёй прамове на другім дні УНС палітык абурыўся абароннымі захадамі, якія распачалі краіны — суседкі Беларусі пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну.

— Польшча збіраецца стварыць самыя магутныя сухапутныя войскі ў Еўропе. Вядома, з дапамогай вайскова-тэхнічнай падтрымкі Злучаных Штатаў. Варшава паступальна нарошчвае колькасць Узброеных сіл. Да 2035 года плануецца павялічыць іх да 300 тысяч чалавек. Цяпер у іх крыху больш за 190 [тысяч], — расказаў Лукашэнка.

Палітык адзначыў, што не разумее, навошта Польшчы такая магутная армія.

— Мы не збіраемся з імі ваяваць. З тэрыторыі Беларусі яны не павінныя чакаць ніякіх актыўных агрэсіўных дзеянняў. Нам гэта не трэба, — заявіў Лукашэнка, адарваўшыся ад аркуша з тэкстам.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка гадамі запэўніваў, што «ніколі з нашай тэрыторыі не будуць атакаваць Украіну», і ў выніку не стрымаў абяцанне. 24 лютага 2022 года расійскія падраздзяленні ўварваліся ва Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Чытайце таксама